ПЛАДО́ВЫ ГАДАВА́ЛЬНІК,
участак зямлі ці гаспадарка, дзе вырошчваюць пасадачны матэрыял раянаваных і перспектыўных сартоў пладовых культур. Мае аддзяленні: размнажэння з участкамі пасяўным (школа сеянцаў), чаранковым, атожылкавым; фарміравання (школа саджанцаў); матачных насаджэнняў; дэкаратыўных і лясных парод. На Беларусі П.г. ў БелНДІ пладаводства, Гродзенскім занальным
М.Р.Мялік, З.А.Казлоўская.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)